Сёння свой дзень нараджэння святкуе заснавальнік і кіраўнік Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі.

За гады сваёй дзейнасці Алесь быў адзначаны шматлікімі прэміямі і ўзнагародамі, пяць разоў вылучаўся на Нобелеўскую прэмію міру, з’яўляецца аўтарам некалькіх кніг. Гэта другі, а ўлічваючы папярэдняе зняволенне, — ужо пяты, дзень нараджэння, які праваабаронца будзе сустракаць за кратамі.

Бяляцкі быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года і абвінавачваецца паводле арт. 243 Крымінальнага кодэкса нібыта за нясплату падаткаў у буйным памеры.

Падтрымаць палітвязня: СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру