«У ноч на 25 верасня ў Луцкім перынатальным цэнтры Мар'яна Мамонава нарадзіла дачку! Дзяўчынка нарадзілася каля 4 раніцы вагой 3250 грамаў, ростам 57 см», — напісаў тэлеграм-канал Асацыяцыі сем'яў абаронцаў «Азоўсталі».

Нягледзячы на абстрэлы, яна з медбрыгадай працягнула ездзіць па горадзе і дапамагаць людзям. Потым разам з ваеннымі і мірнымі жыхарамі Мар'яна хавалася на заводзе імя Ільіча. А затым трапіла ў палон.

Яе ўтрымлівалі ў калоніі ў Яленаўцы Данецкай вобласці.

Нагадаем, што 21 верасня бакі канфлікту абмянялася палоннымі, ва Украіну вярнуліся 215 чалавек, уключаючы найбольш вядомых абаронцаў «Азвасталі» — Дзяніса Пракапенку «Радыса» з «Азова», Сяргея Валынскага «Валыну» з 36-й брыгады марской пяхоты, і Святаслава Паламара («Азоў»).

У ліку абмененых былі тры цяжарныя жанчыны — Мар'яна Мамонава, Яна Шумавецкая і Анастасія Чорненькая.

Клас
65
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
2