На відэа бачна, што на вуліцы выйшлі дзясяткі мясцовых жыхароў. Паліцыя спрабуе разагнаць пратэстоўцаў, страляючы ў паветра.

Па словах мясцовых жыхароў, прычынай стала тое, што ваенкаматы ўручылі позвы маладым людзям, якія нядаўна вярнуліся з арміі. Па іншых крыніцах, з гэтага сяла прызвалі 110 чалавек. І людзі выйшлі, каб абараніць сваіх сыноў, братоў і мужоў. 

Дагестан, як і іншыя нацыянальныя аўтаноміі Расіі, нясе найбольшыя страты ў вайне. Некаторыя крытыкі Пуціна сцвярджаюць, што Масква наўмысна масава пасылае на фронт часці, сфармаваныя ў аўтаноміях, каб аслабіць малыя народы Расіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру