«Ці ёсць альтэрнатыўная грамадзянская служба (АГС) пры прызыве па мабілізацыі? Не. Альтэрнатыўная служба пры мабілізацыі не прадугледжаная», — сказана ў паведамленні.

Па законе «Аб альтэрнатыўнай грамадзянскай службе», грамадзянін Расіі мае права на замену ваеннай службы альтэрнатыўнай грамадзянскай службай, калі нясенне ваеннай службы супярэчыць яго перакананнях або веравызнанню.

Уладзімір Пуцін абвясціў аб «Частковай мабілізацыі» 21 верасня. Раней Крэмль адмаўляў такія планы. Улады Расіі сцвярджаюць, што прызваць плануецца 300 тысяч чалавек. СМІ, спасылаючыся на ўласныя крыніцы, пісалі што прызваных можа быць нашмат больш — каля 1 млн чалавек, а то і 1.2 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1