У яго праводзілі ператрус, забралі камп'ютар і тэлефон.
Анатоль Лазар, вядомы пад творчым псеўданімам Wiecier Mechaniczny, — ён сузаснавальнік і выдавец музычнага інтэрнэт-партала «Тузін Гітоў», быў партнёрам і кіраўніком мінскай студыі рэкламы і дызайну «Адліга».
Раней Анатоля ўжо затрымлівалі — у студзені 2021 года яго забіралі ў ДФР, нібыта каб праверыць, ці заплаціў ён падаткі.





