Фота: BBC Food

Каб згатаваць грыбныя красціні, вам спатрэбіцца:

  • 8 сталовых лыжак аліўкавага алею
  • 2 зубкі часнаку: адзін з іх трэба ачысціць, другі — дробна пасекчы
  • дробка молатага перцу чылі ці молатага чырвонага перцу
  • 400 грамаў грыбоў
  • 1 сталовая лыжка пасечанай свежай ці сушанай пятрушкі
  • 1 сталовая лыжка пасечанага свежага ці сушанага маярану
  • соль і молаты чорны перац
  • 8 лустаў чорнага ці шэрага хлеба
  1. Разагрэйце ў патэльні 6 сталовых лыжак аліўкавага алею. Смажце пасечаны часнок, пакуль ён не набудзе залаты колер, дадайце перац і грыбы і смажце яшчэ дзве-тры хвіліны ці да гатоўнасці.
  2. Дадайце да грыбоў пятрушку і маяран, прыпраўце соллю і чорным перцам.
  3. Падсмажце лусты хлеба з абодвух бакоў. Трошкі натрыце кожную лусту з абодвух бакоў зубком часнаку і змажце аліўкавым алеем, што ў вас застаўся. Калі трэба, парэжце лусты хлеба на асобныя порцыі. Выкладзіце на хлеб грыбы і падавайце.

Чытайце таксама:

Грыбы — здаровая ежа? Вось што кажа дыетолаг

Рэцэпт на выхадныя. Фаршыраваныя баклажаны — класічны італьянскі сялянскі рэцэпт

Вяленыя памідоры ў хатніх умовах. Правераны рэцэпт!

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
стаўкі на спор / Адказаць
02.10.2022
ну апасля грыбной ліхаманкі я так і думала, што адзін з выходных рэцэптаў будзе прысвечаны грыбам
1
Зірнем пад іншым градусам / Адказаць
02.10.2022
Навошта будаваць тыя будаброды, калі можна насмажыць грыбоў, цэлую патэльню, адаптаваўшы пад тыя ж інградыенты, ды й з'есьці з лустай падсмажанага (калі карціць) на той капыл хлеба ? Гэта калі для сябе гатаваць. Калі ж для дарагіх гасьцей, альбо ў чарачнай якой - дык гэта іншая справа, паклаў грыб на сухар, і частуйцеся, госьці дарагія...
3
Зірнем пад іншым градусам, вы што ўжо перайшлі з рашэн водка на імпартныя шклаамывальнікі? / Адказаць
02.10.2022
а можна зрабіць яшчэ прасцей. русскія (Андрэй Кнышаў) ужо прыдумалі да вас:ь):

Чтобы приготовить кулебяку из дрожжевого теста, возьмите: 100 г. муки 5 г. дрожжей 1 стакан молока 2 яичных желтка чайную ложку соли столовую ложку сахара Скушайте все это, тщательно чередуя. Через час кулебяка будет готова.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру