«Гэта праграма не даступная ў вашай краіне ці рэгіёне» — такое паведамленне з'яўляецца, калі ўвесці ў App Store запыт на «ВКонтакте».

У Google Play яна па-ранейшаму даступная.

«ВКонтакте» належыць холдынгу VK (былы Mail ru Group), які ўзначальвае сын першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта РФ Уладзімір Кірыенка. Да гэтага моманту іх лічбавыя прадукты Apple не чапала. Выдаляліся толькі праграмы расійскіх банкаў, якія трапілі пад санкцыі, і іх «дублёры». Таксама на днях з App Store знік сэрвіс 2gis.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру