Гэтая аперэта Кальмана ўпершыню была пастаўленая ў 1928 годзе.

Прэм'ера ў Мінску была запланаваная на 23 і 24 верасня.

На здачу спектакля былі запрошаныя чыноўнікі з упраўлення культуры Мінгарвыканкама. Пасля гэтага тэатр паведаміў, што прэм'ера адмяняецца «па тэхнічных прычынах». Паказы спектакля ў кастрычніку таксама адмененыя. Прытым адмена тычыцца таксама і гастроляў у Расіі, якія адбудуцца неўзабаве — там спектакль таксама не пакажуць, хоць спачатку гэта і планавалася.

Цікава, што да гэтага анонс прэм'еры з'явіўся ў цалкам пазітыўнай танальнасці на сайце дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва «БелТА».

«Герцагіня з Чыкага» — палітычная сатыра як на амерыканскія, так і на еўрапейскія рэаліі 1920-х гадоў. Верагодна, беларускія чыноўнікі пабачылі ў пастаноўцы паралелі з сучаснай сітуацыяй. Па словах супрацоўнікаў тэатра, чыноўнікам не спадабаліся жарты пра пачатак вайны з Японіяй, героі гомасексуальнай арыентацыі, а таксама тое, што Амерыка ў цэлым паказваецца ў аперэце пазітыўна.

Найбліжэйшы паказ «Герцагіні з Чыкага» запланаваны на 11 лістапада. Супрацоўнікі спадзяваюцца да таго часу прывесці спектакль у выгляд, які задаволіць чыноўнікаў Мінгарвыканкама.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру