табе салодкі і прыемны дым
айчыны, што за годам год згарае,
а я люблю духмяныя сады
ў маім някідкім беларускім краі.
мне даспадобы глебы чорны лой
і сціплы вецер у палях ласкавых.
я не хачу выключнасці тваёй,
ні велічы дурной тваёй, ні славы,
ні бачыць, як шчыруе сынажаць,
дзе маці над чарговым сынам вые
і травы між касцей яго дрыжаць…
мне лепей мы — звычайныя, жывыя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
благалепнае благавоние / Адказаць
01.10.2022
"мне лепей"
мне
я
у кожным радку гэтай прасці госпадзе паэткі
Рэд., вы сур'ёзна? гэта на ваш погляд паэзія? і гэта варта рубрыкі літаратура?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру