Прэс-сакратар Белага дома Карын Жан-Пʼер. Скрын відэа

«Мы лічым, што людзі, незалежна ад іх нацыянальнасці, могуць падаць заяву аб наданні прытулку ў ЗША. Кожная заява будзе разгледжаная на індывідуальнай аснове», — заявіла Карын Жан-Пʼер.

Яна адзначыла, што ўлады ЗША вітаюць «усіх, хто шукае прытулку».

Большасць краін ЕС не выказалі гатоўнасці прыняць расійскіх ухілістаў. Аднак улады Германіі далі такую згоду. Ухіленне ад мабілізацыі зʼяўляецца пераканаўчай прычынай для станоўчага разгляду заявы з просьбай аб палітычным прытулку, заявіў прэс-сакратар канцлера ФРГ Олафа Шольца. Прэтэндаваць на атрыманне прытулку ў Германіі, паводле папярэдняй інфармацыі, змогуць і дэзерціры.

У сувязі з мабілізацыяй у Расіі, рэзка вырасла колькасць жадаючых з'ехаць з гэтай краіны. Авіяквіткі раскупленыя, на межах — велізарныя чэргі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру