Мост на Нямізе адразу пасля падзення

«Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаны ведаў пра дэфекты рыгеля прамежкавай апоры пуцеправода праз вуліцу Няміга ў сталіцы, якія пастаянна прагрэсавалі. Аднак не арганізаваў ліквідацыю падначаленымі наяўных дэфектаў на стадыі, калі яны з'яўляліся не небяспечнымі для збудавання і для ліквідацыі якіх патрабаваліся мінімальныя выдаткі», — гаворыцца ў паведамленні Генеральнай пракуратуры.

«Як вынік — 8 студзеня 2022 года пешаходная частка пуцеправода абрынулася», — дадалі ў ведамстве.

Генеральная пракуратура прад'явіла абвінавачанаму таксама іск аб пакрыцці прычыненай шкоды.

Нагадаем, у ноч на суботу, 8 студзеня, у Мінску на вуліцы Няміга абрынулася пешаходная частка моста, пацярпелых з-за позняга часу не было. Папярэдняй прычынай абвальвання называлася стомленасць канструкцый моста (у сувязі з працай метро і павышанай нагрузкай з-за скачкоў тэмператур). Пасля за месяц на тым месцы пабудавалі новы мост, рух па ім для ўсіх відаў транспарту аднавіўся 11 лютага.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
дочка Макса Дизайнера / Адказаць
28.09.2022
фота канечне эпічнае - на фоне "слава пераможцам"...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру