Акрамя таго, у пакет уключаныя 150 тактычных транспартных сродкаў для буксіроўкі, радары і сістэмы абароны ад беспілотных лятаючых апаратаў.
Грошы, праўда, будуць выдаткаваныя на выраб новай зброі для Украіны, то-бок яна не будзе перадавацца з ужо наяўных амерыканскіх запасаў.
Такім чынам, з моманту пачатку вайны ва Украіне агульны аб'ём амерыканскай дапамогі Кіеву дасягнуў 16,2 млрд даляраў.
Як паведамлялася раней, у панядзелак члены Кангрэса ЗША таксама дасягнулі папярэдняй дамоўленасці аб выдзяленні Украіне дадатковага пакета дапамогі на 12 млрд даляраў. Як чакаецца, зацвердзяць рашэнне ў пятніцу.
26 верасня дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што перамовы аб новай дапамозе для Украіны працягваюцца, абмяркоўваюцца ў тым ліку пастаўкі тактычных ракетных комплексаў ATACMS.





