Інстытут мяркуе, што крах у Ліманскім катле, імаверна, будзе мець сур'ёзныя наступствы для расійскай групоўкі на поўначы Данецкай і ў заходняй частцы Луганскай вобласці і можа дазволіць украінскім войскам пагражаць расійскім пазіцыям уздоўж заходняй мяжы Луганскай вобласці і на ўчастку Севераданецк-Лісічанск.
Таксама ISW адзначае, што Міністэрства абароны Расіі не рэагуе на бягучыя страты сваіх вайскоўцаў пад Ліманам і не рыхтуецца да калапсу на гэтым участку фронту, што, імаверна, яшчэ больш знізіць і без таго нізкі маральны дух расіян.
Акрамя таго, будучыя поспехі Украіны ў крытычна важных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей «могуць убіць дадатковыя кліны паміж расійскімі нацыяналістамі і вайсковым кіраўніцтвам, а таксама паміж расійскімі войскамі і іх камандаваннем».
Крэмль можа часова адкласці абвяшчэнне анексіі акупаваных Расіяй украінскіх тэрыторый, каб лепш падрыхтаваць расійскую інфармацыйную прастору і адміністрацыйную арганізацыю, хоць 30 верасня застаецца найбольш імавернай датай для абвяшчэння анексіі.
Паводле інстытута, расейскія ўлады працягваюць накіроўваць нядаўна мабілізаваных і недастаткова падрыхтаваных навабранцаў нібыта для ўзмацнення вельмі «дэградаваных рэшткаў розных падраздзяленняў», у тым ліку падраздзяленні, якія раней лічыліся галоўнымі баявымі сіламі Расіі.





