Тэрмін Канстанцін адбываў у наваполацкай калоніі №1. 24 верасня Дудзікаў выйшаў на волю па заканчэнні тэрміну.
За час зняволення палітвязень схуднеў на 26 кілаграмаў, а таксама ў яго з’явіліся сур’ёзныя праблемы з зубамі.






Палітзняволенага Канстанціна Дудзікава 18 красавіка замест працы ў ПУАТ №36 адвезлі ў суд. У выніку яму замянілі «хімію» на калонію ўзмоцненага рэжыму. Канстанцін быў асуджаны судом Быхаўскага раёна на 1 год і 6 месяцаў «хіміі» паводле арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады, паведамляе Вясна.