Для размяшчэння, паводле ГУР Украіны, плануецца выкарыстоўваць існуючыя ваенныя фонды, а таксама цывільныя памяшканні і будынкі. Пад гэтыя патрэбы перадаюць склады, ангары і іншыя памяшканні закінутых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і фермерскіх гаспадарак.

«Пасля павелічэння штата падраздзяленні будуць выкарыстоўваць расійскую вайсковую тэхніку са складоў на тэрыторыі Беларусі. Таксама плануецца ўзмацненне за кошт тэхнікі і ўзбраення, знятых з захоўвання на тэрыторыі Расіі. Недахоп тэхнікі для перавозкі асабістага складу акупацыйных войскаў плануецца папоўніць за кошт мабілізацыі цывільных грузавых і легкавых аўтамабіляў.

Таксама ўлады РБ далі загад праваахоўным органам садзейнічаць прадстаўнікам УС РФ у мабілізацыі расійскіх грамадзян, якія нядаўна заехалі на тэрыторыю краіны», — сцвярджае ўкраінскае ведамства.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Праракальнік / Адказаць
29.09.2022
Некалі я пісаў тут, у камэнтарах, што мабілізацыя ў Рашцы будзе. Вось яна ўжо адбываецца. У той жа час было відавочна, што часткі беларускага войска будуць задзейнічаны ў вайне Рашы супраць Украіны. Гэта ўжо вельмі хутка адбудзецца. Дарэчы, мабілізаваныя расейцы таксама будуць абмундзіраванне ў форму беларускіх вайскоўцаў. Што яшчэ было відавочна, хаця мяне тады й замінусавалі ? Без удзела войскаў НАТА расейская вайна супраць Украіны скончана ня будзе. Таму удзел войскаў НАТА ў ваенных дзеяньнях справа добра ўжо бачнага часу...
0
Пеця / Адказаць
29.09.2022
Праракальнік, я ня ведаю хто мiнусавау, цiкавая iнфармацыя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру