«Уся наяўная цяпер інфармацыя сведчыць пра тое, што гэта вынік наўмысных, безразважных і безадказных актаў дыверсіі. Гэтыя ўцечкі ствараюць рызыкі для суднаходства і наносяць істотную шкоду навакольнаму асяроддзю. Мы падтрымліваем расследаванні, накіраваныя на высвятленне паходжання ўрону», — гаворыцца ў паведамленні.
«Любы наўмысны напад на крытычна важную інфраструктуру саюзнікаў будзе сустрэты адзіным і рашучым адказам», — запэўнілі ў НАТА.





