Чытайце больш: «Бачылі праз шыбу агонь і спецыяльна выбілі». Дзіўны пажар у Чырвоным касцёле. І чаму храм закрылі?

«Наша Ніва» працягвае збіраць інфармацыю, што ж здарылася ў мінскім касцёле Святых Сымона і Алены.

Пасля нашай першай публікацыі нам удалося пагаварыць яшчэ з адным парафіянінам. Вось што ён расказаў.

Калі ў касцёл прыязджала міліцыя, супрацоўніца храма спыталася ў іх, чаму вокны разбітыя. Сілавікі замяліся і параілі жанчыне звярнуцца з гэтым жа пытаннем да супрацоўнікаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Супрацоўнікі міністэрства, у сваю чаргу, адказалі: «Нашы звычайна не разбіваюць вокнаў падчас пажару, каб не было прытоку кіслароду да агню, каб узгаранне ў выніку гэтага не ўзмацнялася».

Нагадаем, што вернікі расказалі «Нашай Ніве» раней, што вартаўніца адамкнула дзверы ў храм, таму ратаўнікі мелі доступ да месца гарэння.

Фота выбітай шыбы: glosznadniemna.pl

Іншы чалавек паведаміў, што ахоўнікі з будынка насупраць касцёла бачылі ў ноч пажару незвычайнае — нібыта нехта круціўся ля касцёла яшчэ да таго, як туды прыехалі супрацоўнікі МНС. У гэтым будынку, як і ў самім касцёле, міліцыя забрала запісы камер відэаназірання.

«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ «НН»

На Віцебшчыне не засталося райцэнтраў, у якіх няма сталага каталіцкага храма. Асвяцілі касцёл у Сянне ФОТЫ

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру