Па новых правілах людзям, арыштаваным па адміністрацыйных справах, дазволена браць з сабой пластмасавы кружку, а вось маленькае люстэрка, наручны ці кішэнны гадзіннік, электракіпяцільнікі — забаранілі. 

Папраўкамі вызначана, што «пералік прадуктаў харчавання можа быць абмежаваны па прадпісанні санітарна-эпідэміялагічнай службы». У камеры па-ранейшаму можна мець 5 кг прадуктаў.

У папраўках прапісана, што адміністрацыйна арыштаваным будзе прапанавана цалкам распрануцца. Пластырныя налепкі, гіпсавыя і іншыя павязкі будуць правярацца разам з медыцынскім працаўніком.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру