«Любое рашэнне аб [далучэнні] Данецка, Луганска, Херсонскай і Запарожскай абласцей не будзе мець юрыдычнай сілы і заслугоўвае асуджэння», — сказаў Гутэрыш.

«Статут ААН ясны, — сказаў Гутэрыш. — Любая анексія тэрыторыі дзяржавы іншай дзяржавай у выніку пагрозы сілай або прымянення сілы з'яўляецца парушэннем прынцыпаў Статута ААН і міжнароднага права. Генеральная Асамблея ААН таксама выразна выказвалася на гэты конт».

Генеральны сакратар ААН таксама адзначыў, што Расійская Федэрацыя ў якасці аднаго з пастаянных членаў Савета бяспекі ААН нясе асаблівую адказнасць за выкананне Статута. «Гэта нельга ўзгадніць з міжнародным правам. Гэта супярэчыць усяму, за што выступае міжнародная супольнасць. Гэта грэбуе ўсімі прынцыпамі і мэтамі Аб'яднаных Нацый. Гэта небяспечная эскалацыя. Гэтаму няма месца ў сучасным свеце. Гэта не павінна быць прынята», — сказаў ён.

Гутэрыш падкрэсліў, што пазіцыя ААН па так званых рэферэндумах адназначная. «Мы цалкам адданыя суверэнітэту, адзінству, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў рамках яе міжнародна прызнаных меж і ў адпаведнасці з рэзалюцыямі ААН. Я хачу падкрэсліць, што так званыя рэферэндумы ў акупаваных рэгіёнах былі праведзеныя ва ўмовах узброенага канфлікту, які працягваецца, на тэрыторыях пад расійскай акупацыяй і па-за рамкамі ўкраінскага прававога і канстытуцыйнага поля. Іх нельга назваць сапраўдным выражэннем народнай волі», — сказаў Генеральны сакратар ААН.

Мяркуецца, што Крэмль сёння правядзе цырымонію анексіі ўкраінскіх тэрыторый.

Клас
23
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1