Мяркуючы па тым, што купляе большасць, галоўная праблема ў нас — сезонныя прастуды.

Да прастуднага набору — ібупрафен, аспірын, парацэтамол — многія ў якасці «чагосьці ад горла» просяць украінскі прэпарат, якога, як адказваюць фармацэўты, даўно ў наяўнасці няма.

Стандартны запыт адразу ў некалькіх аптэках: «Вітаміны і заспакойлівыя» або «Вітаміны і ф***т». Відаць, каб адразу аднавіць і фізічны, і маральны стан.

Што тычыцца прэпаратаў з ёдам, то літаральна на гэтым тыдні ў некаторых аптэках, прадаўцы пацвердзілі, назіраецца павышаная цікавасць, дзе-нідзе нават «раскупілі за дзве гадзіны, усё, што замовілі».

Недзе на пытанне аб прэпаратах з ёдам так і адказваюць: «А што здарылася, чаму з учарашняга вечара ўсе яго бяруць? Засталося ўсяго пару пачкаў».

Пры гэтым у іншых месцах правізары адразу прапануюць з веданнем справы: «Бярыце дазіроўку 200 мкг, гэта не для прафілактыкі».

— Ад ядзернага выбуху якую дазіроўку параіце? 

— Калі ядзерны выбух, напэўна, бярыце 200, — няўпэўнена раіць малады фармацэўт.

— А што за ажыятаж? Усе грабуць ёдамарын сёння. Гэты практычна апошні, — са здзіўленнем выстаўляе тры ўпакоўкі прадавец у чарговы аптэцы.

— Ад ядзернага выбуху, паверце, гэта не ўратуе. Не марнуйце грошы, — раіць пакупнік-фаталіст з чаргі. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Справка / Адказаць
30.09.2022
йод в такой дозировке ничтожно мал, чтобы спасти вашу щитовидку. Нужен Йодид калия в дозировке 200 мг (не мкг). https://www.who.int/ru/news-room/questions-and-answers/item/use-of-potassium-iodide-for-thyroid-https://www.who.int/ru/news-room/questions-and-answers/item/use-of-potassium-iodide-for-thyroid-prhttps://www.who.int/ru/news-room/questions-and-answers/item/use-of-potassium-iodide-for-thyroid-protection-during-nuclear-or-radiological-emergencies otection-during-nuclear-or-radiological-emergencies-during-nuclear-or-radiological-emergencies
1
Беня / Адказаць
30.09.2022
Больше хайпа, раздуем массовый психоз.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру