Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. Фота: АР

«Як вядома, ёсць два тыпы гінеколагаў. Адны прыкладаюць намаганні, каб захаваць цяжарнасць і дапамагчы здаровым дзецям з'явіцца на свет, іншыя ж спецыялізуюцца на абортах. Адна назва, але дзве розныя, па сутнасці, нават супрацьлеглыя, прафесіі. Таксама вядома, што Урсула фон дэр Ляен, гэтая сухенькая маленькая жанчына на крывых ножках са знешнасцю доктара Менгеле, які змяніў пол, раней была гінеколагам. Доктар Менгеле таксама быў калісьці доктарам, але гэта не зрабіла яго міласэрным», — піша Ялфімаў.

Прапагандыст здзіўляецца, «якім чароўным чынам з такімі прафесійнымі навыкамі Урсула трапіла ў палітыку?»

«Наша Ніва» раней давала падрабязны адказ на гэтае пытанне.

Верніца і маці семярых дзяцей. Як самая ўплывовая жанчына ЕС абвяргае ўсе прыдумкі пра «дэградаваную Еўропу»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру