Патрыярх Кірыл 25 верасня. Фота: patriarchia.ru
Рэдкі выпадак — кіраўніка Рускай праваслаўнай царквы не было на дзяржаўнай цырымоніі найвышэйшага ўзроўню. Не простай — цырымоніі далучэння Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай абласцей Украіны.
«Звычайна інфармацыя пра здароўе патрыярха Кірыла засакрэчана і кавіду ён сцеражэцца надзвычайна. Патрыярх прасядзеў амаль усю пандэмію ў ізаляцыі і пазбягаў кантактаў, нават пасяджэнні сінода праводзіў праз інтэрнэт. Служыў у сваім дамовым храме без прыхаджан. Улічваючы тое, што нядаўна патрыярх назваў сам сябе пацыфістам, я дапускаю, што ён проста знайшоў нагоду не з’явіцца на мерапрыемства», — каментуе тэолаг Наталля Васілевіч.
«Пабачым пазней, як хвароба будзе развівацца», — кажа Васілевіч.
Чытайце таксама:
На цырымоніі анексіі Пуцін выступіў з высакапарнай, але неканкрэтнай прамовай. Будзе курс на процістаянне з Захадам, але чырвоныя лініі не вызначаныя
Лукашэнка: Украінцам няма ў чым папракнуць Беларусь
Узброеныя сілы Нарвегіі прыведзеныя ў стан павышанай боегатоўнасці





