Зяленскі: Украіна не будзе праводзіць ніякіх перамоў з Расіяй, пакуль яе прэзідэнтам з'яўляецца Пуцін
Заява Зяленскага была адказам на выказванне Пуціна падчас цырымоніі анексіі Расіяй тэрыторый украінскай дзяржавы аб тым, што ён прапануе Кіеву «неадкладна спыніць агонь, усе баявыя дзеянні, тую вайну, якую ён развязаў яшчэ ў 2014 годзе, і вярнуцца за стол перамоў».
Зяленскі ў сваім відэазвароце заявіў на гэта, што ўкраінскі бок раней выступаў з ініцыятывамі ў перагаворным працэсе, прапаноўваў Расіі «дамовіцца аб суіснаванні на роўных, сумленных, годных і справядлівых умовах».
Аднак, «калі Расію ўзначальвае Пуцін, дамовіцца з ёй немагчыма», сцвярджае Зяленскі.
«Таму мы гатовыя да дыялогу з Расіяй, але ўжо з іншым прэзідэнтам», — сказаў ён.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ