Пасля выбараў Хамутоўскі асудзіў гвалт і з’ехаў з краіны. Апошнім часам ён працаваў ва Украіне разам з Алегам Дулубам. Затрымалі яго пасля вяртання ў краіну. 

Трэнер украінскага «Львова» Алег Дулуб, які быў з Хамутоўскім у сталым кантакце, паведаміў у каментары «Нашай Ніве»:

«Ён паехаў у Беларусь рабіць аперацыю на калене, бо атрымаў траўму на трэніроўцы. Сам вырашыў, што будзе рабіць аперацыю менавіта ў Беларусі. Не меў ніякіх прадчуванняў, што прыезд у Беларусь можа для яго дрэнна скончыцца, усё было спакойна. Хутка ён павінен быў далучыцца да працы ў нас у клубе».

Паведамляецца, што на Хамутоўскага завялі крымінальную справу.

Хамутоўскі падчас сваёй кар’еры гуляў у Германіі, Румыніі, Расіі, Украіне і Беларусі. Станавіўся чэмпіёнам Беларусі і Румыніі. Гуляў за нацыянальную зборную.

Клас
1
Панылы сорам
12
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
46