Фота: Нацпаліцыя

Фота: Нацпаліцыя

«Сярод загінулых ёсць двое дзяцей: 11-гадовая дзяўчынка і 14-гадовы хлопчык. Раненне атрымала таксама 3-гадовая дзяўчынка», — паведаміў Кліменка.

Паводле яго звестак, таксама ёсць страты і сярод паліцэйскіх. У прыватнасці, загінуў 36-гадовы работнік мясцовага ўпраўлення стратэгічных расследаванняў, яшчэ 27 паліцэйскіх Бярдзянскага райупраўлення атрымалі раненні, 4 з іх — у цяжкім стане.

«Цяпер вядома, што расіяне білі па людзях мадэрнізаванымі ракетамі С-300. Варонкі ад гэтых мадыфікаваных ракет не такія глыбокія, але радыус выбухной хвалі нашмат большы», — паведаміў Кліменка.

Нагадаем, 30 верасня каля 07:00 расійскія войскі нанеслі ракетныя ўдары па Запарожжы. Яны выпусцілі 16 ракет, чатыры з якіх трапілі ў раён аўтарынка і па цывільнай гуманітарнай калоне на выездзе з горада на часова акупаваную тэрыторыю. Людзі, якія стаялі ў чарзе, планавалі забраць сваіх сваякоў або адвезці ім гуманітарную дапамогу. 

Чытайце таксама:

У Запарожжы пад абстрэл трапіла гуманітарная калона. Па даных украінскіх уладаў, загінулі 23 чалавекі

Раніцай Расія нанесла ракетны ўдар па Запарожжы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
21