Вуліца Чыгладзэ (Фрунзенскі раён)

Кватэра знаходзіцца на Чыгладзэ, 8. Дом пабудавалі ў 1970 годзе. На другім паверсе там прадаецца аднапакаёўка плошчай 21,57 м², кухня — 5,03 м².

У 2016 годзе ў доме быў зроблены капітальны рамонт з заменай труб і рамонтам пад'езда. У жылым пакоі памерам 11,49 квадратнага метра на падлозе ляжыць ламінат, сцены ачышчаныя ад шпалер, што палягчае падрыхтоўку да рамонту. З пакоя ёсць выхад на зашклёны балкон, абабіты вагонкай. Санвузел — сумешчаны.

Цана кватэры — 33 900 даляраў. Гандаль дарэчны. 

Вуліца Чыгладзэ (Фрунзенскі раён)

Маласямейка знаходзіцца недалёка ад папярэдняга аб'екта, на Чыгладзэ, 2. Яна была ўзведзеная ў 1971 годзе. На другім паверсе прадаецца аднапакаёўка агульнай плошчай 21,7 м², кухня займае 5,4 м².

Капітальны рамонт у доме праводзілі ў 2017 годзе. У самой кватэры зроблены касметычны рамонт. На падлозе ляжыць ламінат, усталяваныя ўваходныя металічныя дзверы. Выхад на балкон знаходзіцца ў жылым пакоі.

Санвузел — сумешчаны. У падарунак новым уладальнікам дастанецца пральная машына Atlant.

Каштуе кватэра 34 500 даляраў. 

Вуліца Перадавая (Партызанскі раён)

У хрушчоўцы 1974 года пабудовы на Перадавой, 9 прадаецца кватэра на другім паверсе. Яе плошча — 30, 4 м², кухня — 5,7 м².

Кватэра знаходзіцца на стадыі будаўнічага аздаблення. Тут ёсць балкон і сумешчаны санвузел, падлога — драўляная. 

Кошт аднапакаёўкі — 34 900 долараў. 

Вуліца Перадавая (Партызанскі раён)

Дом на Перадавой, 5 быў пабудаваны ў 1970 годзе. Аднушка, што прадаецца там, знаходзіцца на першым паверсе і займае 29,6 «квадрата» з кухняй у 5,7 м².

Кватэра выстаўляецца са ўсёй мэбляй і бытавой тэхнікай. Капрамонт праходзіў у доме толькі ў 2007 годзе. Тут ёсць балкон і сумешчаны санвузел.

Кошт аднапакаёвай кватэры — 35 тысяч долараў. Дарэчны гандаль. 

Вуліца Казінца (Кастрычніцкі раён)

Дом на Казінца, 70 пабудаваны ў 1983 годзе. На 8 паверсе прадаецца аднапакаёўка агульнай плошчай 30 «квадратаў». Кухня займае 7,2 м².

Капрамонт праходзіў у мінулым годзе. У кватэры застаецца халадзільнік і пральная машына. Тут ёсць балкон і паасобны санвузел.

Кватэру аддаюць за 34 900 долараў. Для рэальных пакупнікоў магчымы гандаль, пазначана ў аб'яве.

Такія ў нас рэдкасць. У Калодзішчах прадаецца вельмі стылёвы дом з панарамнымі вокнамі і крутым інтэр'ерам

Патрэбныя моцныя нервы і сур’ёзныя ўкладанні. Як пачаць бізнэс па здачы кватэры на суткі

Такіх панэлек у Мінску яшчэ не будавалі

Клас
6
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
3