Фота: oleksiireznikov / Twitter

Міністр абароны ФРГ адзначыла, што Украіна найбліжэйшым часам атрымае першы з некалькіх абяцаных Берлінам комплексаў супрацьпаветранай абароны IRIS-T. Паводле яе слоў, ён павінен паступіць на працягу «наступных некалькіх дзён».

Паведамляецца, што Ламбрэхт прыйшлося на некаторы час схавацца ў бункеры з-за паветранай трывогі.

Міністру, сярод іншага, расказалі аб прымяненні перададзеных урадам ФРГ Кіеву САУ Gepard. Па словах Ламбрэхт, гэтыя самаходныя зенітныя ўстаноўкі дапамогуць абараніць адэскую крытычную інфраструктуру ад ракетных удараў РФ.

Раней Германія паставіла Украіне ў агульнай колькасці 30 такіх САУ, а таксама 6000 боепрыпасаў да іх.

Рэзнікаў паведаміў, што Ламбрэхт «прывезла добрыя навіны і яшчэ больш інструментаў для ўмацавання ўкраінскага войска».

«Мы абмеркавалі бягучую геапалітычную сітуацыю і сітуацыю з бяспекай, міністр была рада паразмаўляць з нашымі ваярамі і ўбачыць сістэму Gepard на баявым дзяжурстве», — сказаў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
света галоўнакамандаючая / Адказаць
02.10.2022
зараз модна, каб міністрамі абароны былі жанчыны
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру