Пра двайнікоў Пуціна кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыл Буданаў распавёў у інтэрв'ю журналістцы Наталлі Масяйчук.

«Я асабіста не з'яўляюся «пуціназнаўцам», скажам так. Для мяне ёсць дакладна тры двайнікі, якіх асабіста я бачу адразу. Колькі іх насамрэч — трэба проста падняць інфармацыю», — заявіў Буданаў.

Таксама ў інтэрв'ю ён распавёў, што дастаткова шмат расійскіх чыноўнікаў спрабавалі не дапусціць поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну, бо разумелі, да чаго гэта можа прывесці.

«Але, як вы ведаеце, у Расіі рашэнні прымаюцца толькі адным чалавекам. А яму ўносілі інфармацыю такую, як хацелі, каб ён яе ўбачыў. Акрамя таго, мелі месца пэўныя ўнутрыкрамлёўскія разборкі, што дастаткова моцна паўплывала на прыняцце фінальнага рашэння», — дадаў Буданаў.

Ён адзначыў, што канчатковае рашэнне аб поўнамаштабным уварванні было прынятае каля 15:00 23 лютага.

Пытанне аб верагоднай наяўнасці ў расійскага прэзідэнта двайнікоў неаднаразова падымалася ў СМІ. Але ніякіх пацвярджэнняў гэтаму няма.

У 35 гадоў стаў генералам, стварыў адну з найлепшых разведак свету. Што вядома пра кіраўніка ГУР Украіны Буданава?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
антисвета / Адказаць
02.10.2022
- Леанід Аільіч, гэта праўда, што замест вас возяць чучала?
- не. гэта не праўда. замест чучала возяць мяне
(анекдот)
12
антисвета / Адказаць
02.10.2022
«Але, як вы ведаеце, у Расіі рашэнні прымаюцца толькі адным чалавекам."
толькі адным? мда? і хто гэта кажа? кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны? Оо
4
хлу по щам / Адказаць
02.10.2022
У хла есть три хла
Паказаць усе каментары/ 27 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру