«Ход вайны ва Украіне стаў настолькі сур'ёзным, зруйнавальным і пагрозлівым, што выклікае вялікую занепакоенасць. Таму сёння я хачу прысвяціць гэтай тэме ўсе разважанні перад малітвай «Анёл Гасподні». У рэальнасці, гэтая жудасная і неверагодная рана чалавецтва, замест таго, каб гаіцца, працягвае яшчэ больш сыходзіць крывёй, пагражаючы пашырыцца.

Мяне глыбока мучаць рэкі крыві і слёз, разлітыя на працягу гэтых месяцаў. Я засмучаны тысячамі ахвяр, асабліва сярод дзяцей, і вялікімі разбурэннямі, якія пакінулі без дома шмат людзей і сем'яў, несучы пагрозу холаду і голаду на вялікіх тэрыторыях.

Пэўныя ўчынкі ніколі нельга апраўдаць! Ніколі! Гэта жудасна, што свет вывучае геаграфію Украіны праз такія назвы як Буча, Ірпень, Марыупаль, Ізюм, Запарожжа і іншыя мясцовасці, якія сталі месцамі неапісальных пакут і страху. Што ўжо і казаць аб тым факце, што свет зноў стаіць перад ядзернай пагрозай? Гэта абсурд.

Што яшчэ мусіць здарыцца? Колькі крыві яшчэ павінна праліцца, каб мы зразумелі, што вайна ніколі не ёсць рашэннем, а толькі знішчэннем? У імя Бога і ў імя пачуцця чалавечнасці, якое жыве ў кожным сэрцы, паўтараю заклік, каб неадкладна дасягнуць спынення агню. Няхай замаўчыць зброя і давайце шукаць умовы для таго, каб пачаць перамовы, здольныя прывесці да рашэнняў, якія не навязаныя сілай, а з'яўляюцца ўзгодненымі, справядлівымі і стабільнымі».

Папа Рымскі звярнуўся да прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, «ўмольваючы яго спыніць, таксама і з любові да свайго народа, гэтую спіраль гвалту і смерці».

Іншы заклік накіраваны да прэзідэнта Украіны — быць адкрытым да сур'ёзных мірных прапаноў.

Усіх актыўных дзеячаў міжнароднага жыцця і палітычных лідараў краін Францыск настойліва просіць зрабіць усё тое, што ў іх сілах, каб пакласці канец вайне, якая працягваецца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
Р6619 / Адказаць
02.10.2022
Ну і пачым такі опій для народа?
3
Гервасій / Адказаць
02.10.2022
Гэта як лукашысцкі мент просіць Івана з вёскі не біць больш жонку, бо і так яна пры смерці, а жонку просіць задумацца, чаму муж яе не забіў, зрабіць высновы і памірыцца, ну і заяву забраць, канешне. Бога няма зараз, ён паехаў ствараць новыя міры ў іншай галактыцы і забыўся на людскасць.
2
Ганьба / Адказаць
02.10.2022
Двулiчны
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру