Осцін адзначыў, што Ліман быў размешчаны на лініі забеспячэння, якую Расія выкарыстоўвала для перакідання сваіх войскаў і матэрыяльных сродкаў на поўдзень і на захад.

«А без гэтых маршрутаў гэта будзе складаней. Так што гэта ўяўляе сабой свайго роду дылему для рускіх, — мяркуе міністр. — І мы лічым, што ўкраінцы прарабілі вялікую працу, каб дабрацца туды і пачаць займаць горад».

«Што гэта азначае з пункту гледжання патэнцыйнай эскалацыі, я не буду пра гэта разважаць. Але што гэта азначае для поля бою, дык гэта тое, што ўкраінцы працягваюць дабівацца прагрэсу, — дадаў ён. — Яны працягваюць ствараць праблемы для рускіх, якія ім прыйдзецца вырашаць. І зноў жа, мы ўсе павінны быць натхнёныя тым, што мы бачым».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?