Акрамя таго, будынак абсталяваны сонечнымі батарэямі і геатэрмальнымі крыніцамі энергіі.

Такім чынам, гэты дом не вырабляе больш парніковых газаў, чым навакольная прырода (напрыклад, дрэвы) здольная паглынуць. У «вадародным» доме будуць жыць студэнты, а навукоўцы, у сваю чаргу, правядуць ацэнку перспектыў такога жылля для больш маштабнага будаўніцтва.

«На выгляд гэта звычайны дом, усё працуе як трэба, у студэнтаў ёсць усё неабходнае, каб адчуваць сябе камфортна, — перадае з італьянскага горада Беневента карэспандэнт Euronews. — Але на самай справе гэты дом зусім не звычайны, у тым сэнсе, што на нашых вачах ідзе эксперымент, які, магчыма, вызначыць будучыню: будынак сілкуецца ад вадародных паліўных элементаў».

У апошнія гады Еўропе і пачалі актыўна выкарыстоўваць вадарод і ў транспартнай сферы. Напрыклад, у Германіі адкрылася першая чыгуначная лінія з вадароднымі цягнікамі.

У сваёй нядаўняй прамове «Аб становішчы Саюза» старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен абвясціла аб стварэнні Еўрапейскага вадароднага банка, які інвестуе да 3 мільярдаў еўра ў вытворчасць, захоўванне і транспарціроўку аднаўляльнага і нізкавугляродзістага вадароду, а таксама ў распрацоўку інавацыйных тэхналогій для інтэграцыі вадароду ў прамысловыя працэсы ў самых розных галінах.

label.reaction.like
label.reaction.facepalm
label.reaction.smile
label.reaction.omg
label.reaction.sad
label.reaction.anger

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру