Вяртанне Украінай кантролю над горадам на тэрыторыі, аб анексіі якой абвясціў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, дэманструе, што украінцы дамагаюцца прагрэсу і здольныя адкінуць назад расійскія войскі, заявіў 2 кастрычніка генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг.

«Мы бачылі, што яны змаглі ўзяць новы горад, Ліман, і гэта паказвае, што ўкраінцы дамагаюцца прагрэсу і здольныя адкінуць расійскія войскі дзякуючы мужнасці, адвазе, майстэрству і, вядома, дзякуючы сучаснай зброі, якую пастаўляюць ЗША і іншыя саюзнікі», — заявіў Столтэнберг, выступаючы ў праграме «Сустрэча з прэсай» на канале NBC.

Найлепшым спосабам супрацьстаяць абвешчанай Расіяй анексіі ўкраінскіх тэрыторый з'яўляецца далейшая падтрымка ўрада ў Кіеве, заявіў Столтэнберг.

Каментуючы заяўку Украіны аб прыняцці ў НАТА ў паскораным парадку, Столтэнбэрг сказаў, што «любое рашэнне аб членстве павінна быць прынята кансэнсусам усіх 30 саюзнікаў».

Акрамя таго, генеральны сакратар НАТА падкрэсліў, што альянс падтрымлівае расследаванне відавочнай дыверсіі на расійскіх газаправодах «Паўночны паток», якія ідуць з Расіі ў Еўропу па дне Балтыйскага мора. «На любую наўмысную атаку на крытычна важную інфраструктуру НАТА павінен быць дадзены цвёрды і ўзгоднены адказ», — сказаў Столтэнберг.

Чытайце таксама:

Столтэнберг: Для прыняцця Украіны ў НАТА трэба рашэнне ўсіх 30 яго членаў

Генсак НАТА: Расія не зможа перамагчы ў ядзерным канфлікце

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру