Фота: StockSnap.

У цэнтры гэтага супрацьстаяння — лідарства ў новых і прарыўных тэхналогіях: ад паўправаднікоў і суперкамп’ютараў да біятэхналогій і блакчэйна. Пра сённяшнюю тэхналагічную Халодную вайну расказвае The National Interest.

У мінулым месяцы Злучаныя Штаты прынялі некаторыя законы ў сферы нацыянальнай прамысловай палітыкі. Новыя законы прадугледжваюць дзяржаўнае планаванне і ўмяшанне ў галіну паўправаднікоў.

У адрозненне ад ЗША, Кітай кіруе сваёй прамысловай палітыкай праз пяцігадовыя планы зверху ўніз. Кітай намагаецца стаць тэхналагічна развітай і моцнай у ваенным плане дзяржавай, што зможа кінуць выклік камерцыйнаму і ваеннаму лідарству ЗША. Ідэя Пекіна ў тым, што нацыянальная бяспека непарыўна пераплецена з камерцыйнымі тэхналогіямі. Кітай распрацаваў сістэму, якую называе ваенна-цывільным сінтэзам: экасістэму падвойнага прызначэння, пабудаваную на цесным злучэнні камерцыйных тэхналагічных кампаній з сістэмай абароны.

Свае тры апошнія пяцігодкі Кітай выкарыстаў для інвестыцый у паўправаднікі, суперкамп’ютары, штучны інтэлект, машыннае навучанне, доступ да космасу і біятэхналогіі. Гэтыя галіны сталі нацыянальным прыярытэтам. Больш за тое, Пекін стварыў складаную сістэму дзяржаўна-прыватнага фінансавання для падтрымкі гэтых планаў, якая ўключае рэгіянальныя інвестыцыйныя фонды, якія перавышаюць 700 мільярдаў долараў.

У ЗША няма нічога параўнальнага. Наадварот, на працягу апошніх некалькіх дзесяцігоддзяў планаванне ў эканоміцы ЗША было пакінута «рынку». Згодна з эканамічнай тэорыяй Чыкагскай школы эканомікі, менавіта свабодныя рынкі лепш за ўсё размяркоўваюць рэсурсы ў эканоміцы — і мінімальнае ўмяшанне ўрада (ці нават яго адсутнасць) з'яўляецца найлепшым для эканамічнага росквіту. Злучаныя Штаты гадамі кіраваліся гэтай тэорыяй ў сваёй эканоміцы. 

Аптымізацыя прыбытку перш за ўсё прывяла да масавага перамяшчэння цэлых галін вытворчасці на перыферыю і ў афшоры з мэтай зніжэння выдаткаў. Інвестары пераключыліся на велізарныя інвестыцыі ў галіны з самай хуткай і найбольшай прыбытковасцю без доўгатэрміновых капіталаўкладанняў — сацыяльныя сеткі, электронны гандаль і гульні — замест апаратнага забеспячэння, паўправаднікоў, перадавой вытворчасці, транспартнай інфраструктуры і іншых ключавых галін. Вынікам стала тое, што прыватны і венчурны капітал сталі тымі, хто дэ-факта прымаў рашэнні ў прамысловай палітыцы ЗША.

З распадам Савецкага Саюза і ўздымам Злучаных Штатаў як адзінай звышдзяржавы гэтая стратэгія прыбытку была дастаткова добрай, бо не было іншай краіны, якая магла б параўнацца з тэхнічнай перавагай Амерыкі. 

Але гэта змянілася. У першыя два дзесяцігоддзі XXI стагоддзя амерыканскія палітыкі не маглі ўсвядоміць маштабаў амбіцый і імкнення Кітая перасягнуць ЗША ў якасці сусветнага тэхналагічнага лідара.

І па некаторых ацэнках Кітай можа стаць лідарам у шэрагу найважнейшых тэхналагічных галін раней, чым прынята думаць. У той час як кітайскія інвестыцыі ў тэхналогіі часам былі залішнімі і марнатраўнымі, сума гэтых інвестыцый усё ж прывяла да «стратэгічных сюрпрызаў» для ЗША — такіх як гіпергукавая зброя, балістычныя ракеты «забойцы авіяносцаў», сістэмы арбітальнай бамбардзіроўкі, а таксама хуткі прагрэс у галіне космасу, паўправаднікоў, суперкамп’ютараў і біятэхналогій.

Тым не менш, у Амерыкі ёсць перавагі, якіх не хапае Кітаю: рынкі капіталу, якія можна стымуляваць, а не прымушаць, нявыкарыстаны інавацыйны талент, рынкі працы, а таксама ўніверсітэцкія і карпаратыўныя навукова-даследчыя ўстановы. Адначасова Міністэрства гандлю ЗША пачало забараняць экспарт крытычнага абсталявання і кампанентаў, неабходных Кітаю для стварэння сваёй тэхналагічнай экасістэмы.

Ды і ў стратэгіі Кітая да тэхналагічнага панавання выяўляюцца расколіны. Затрыманне ў Пекіне некаторых з найбольш паспяховых прадпрымальнікаў і інвестараў, рэпрэсіі супраць «лішніх» тэхналогій, такіх як відэагульні, і запаволенне лістынга на кітайскай фондавай біржы могуць сведчыць аб тым, што партыя адмаўляецца ад сваіх ранейшых падыходаў.

У гэты ж час у ЗША тэхналагічныя інавацыі ў многіх галінах цяпер належаць камерцыйным кампаніям. Замест паслядоўнай нацыянальнай інвестыцыйнай стратэгіі ўрада ў новых і прарыўных тэхналогіях мільярдэры ў Злучаных Штатах распачалі ўласныя ініцыятывы. Кампаніі SpaceX і Starlink ствараюць шматразовыя ракеты і касмічны шырокапалосны доступ у інтэрнэт, кампанія Anduril распрацоўвае штучны інтэлект і тэхналогіі машыннага навучання, а Palantir засяроджваецца на аналізе даных. І за апошнія некалькі гадоў з'явілася серыя абаронных венчурных фондаў.

Аднак залежнасць ад мільярдэраў, зацікаўленых у абароне, не з'яўляецца ўстойлівай стратэгіяй. Венчурны капітал інвестуе ў прадпрыемствы, якія могуць стаць прыбытковымі праз дзесяць гадоў ці менш. Гэта азначае, што тэхналогіі, на развіццё якіх могуць спатрэбіцца дзесяцігоддзі, не развіваюцца і гінуць. Тэхналагічныя кампаніі маюць абапірацца на дзяржаўны капітал. Але ж такія дзяржаўныя інвестыцыйныя праграмы ў значнай ступені не змаглі маштабаваць новы і прарыўных тэхналогіі па трох прычынах.

Па-першае, дзяржаўныя ўстановы ЗША маюць абмежаваны доступ да найлепшых інвестыцыйных талентаў, якія дапамагалі б прымаць складаныя тэхнічныя інвестыцыйныя рашэнні.

Па-другое, дзяржаўным установам не хапае навыкаў камерцыялізацыі, каб дапамагчы заснавальнікам ператварыць тэхнічныя ідэі ў камерцыйныя прадпрыемствы.

Па-трэцяе, ніякія прыватныя або дзяржаўныя фонды не дзейнічаюць, як «цярплівы капітал» — інвестыцыі ў глыбокія тэхналогіі, на развіццё і пашырэнне якіх можа спатрэбіцца больш за дзесяць гадоў.

Сёння гэтую праблему спрабуе вырашыць Амерыканскі фонд перадавых тэхналогій (AFF), які збіраецца інвеставаць у ключавыя глыбокія тэхналогіі, каб дапамагчы Злучаным Штатам ісці ў нагу з кітайскім націскам капіталу. AFF плануе прыцягнуць адзін мільярд даляраў «прыватнага цярплівага капіталу» з дзяржаўных і прыватных крыніц. Стварэнне фонду як некамерцыйнага дазваляе арыентавацца на доўгатэрміновыя інвестыцыі для краіны, а не толькі на максімізацыю прыбытку.

Але ж ні адзін фонд не можа ўзяць на сябе велізарныя інвестыцыі, якія робіць Кітай. Тым не менш, не выключана, што рынкавы падыход да распрацоўкі найважнейшых тэхналогій у спалучэнні з першымі крокамі амерыканскага ўрада па аднаўленні прамысловай палітыкі можа схіліць шалі на карысць Амерыкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

3
Справка / Адказаць
03.10.2022
А кто-то там давно похоронил плановую экономику. А вон как оказывается, Китай на несколько шагов впереди США. А вот что происходит в капиталистической России?
1
Мангол / Адказаць
03.10.2022
Даганяць....Гэта вельмі ммешна. Кітай - прамысловы шпіён.
4
Справка / Адказаць
03.10.2022
Надо спросить у рыночника Романчука, почему плановая экономика побеждает капиталистическую.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру