Сёння калегія Міністэрства аховы здароўя пацвердзіла рашэнне лячэбна-кантрольнага савета, праведзенага 29 верасня 2022 года. Камісія выявіла грубыя парушэнні ў працы «Элітон плюс».

У прыватнасці, паводле Мінздароўя, у цэнтры дапускалі парушэнне санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў, санітарных норм і правіл. Не было дамоваў на тэхабслугоўванне і рамонт медтэхнікі. Адсутнічала медыцынская дакументацыя, якая патрэбная для выканання работ і (або) аказання паслуг.

У Міністэрстве аховы здароўя ўпэўненыя, што выяўленыя недахопы і парушэнні па сукупнасці могуць пацягнуць прычыненне шкоды дзяржаўным або грамадскім інтарэсам, навакольнаму асяроддзю, жыццю, здароўю, правам і законным інтарэсам грамадзян, суб'ектаў гаспадарання або стварыць пагрозу прычынення такой шкоды.

Таксама на пасяджэнні ЛКС разглядаліся пытанні аб прынятых мерах па выпраўленні выяўленых парушэнняў у ТАА «Медыцынскі цэнтр «Нардзін» і ў ТАА «Тры Дантысты Плюс».

Раней рашэннем ЛКС, а затым калегіі Міністэрства аховы здароўя было прыпынена дзеянне ліцэнзій на меддзейнасць гэтых суб'ектаў гаспадарання. Пасля аналізу і абмеркавання матэрыялаў праверак, прадстаўленых паўторнымі камісіямі Міністэрства аховы здароўя, ЛКС прыйшоў да высновы, што ўсе выяўленыя парушэнні ліквідаваныя. У сувязі з гэтым прынятае рашэнне, згодна з якім гэтыя ТАА могуць аднавіць дзеянне ліцэнзій на меддзейнасць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру