Лукашэнка распавёў пра неабходнасць якасна і ў тэрмін завяршыць уборачную кампанію, у прыватнасці, па ўборцы бульбы, цукровых буракоў, кукурузы, лёну.

«Мабілізуйце ўсіх», — запатрабаваў ён. 

Лукашэнка падкрэсліў, што гэта тычыцца не толькі работнікаў аграпрамысловых прадпрыемстваў. Пры неабходнасці можна і трэба прыцягваць да ўборкі ўраджаю навучэнцаў. Лукашэнка абурыўся тым, што ў некаторых установах адукацыі забаронена прыцягваць школьнікаў да такіх відаў работ: «Большай дзікасці я ўявіць не магу. Мы неяк спрабуем выхаваць нашых школьнікаў, дзяцей. На чым вы будзеце [выхоўваць]? Балбатнёй? Балбатнёй не выхаваеш».

Лукашэнка мяркуе, што вопыт ранейшых гадоў, калі падлеткі і моладзь дапамагалі сельгаспрадпрыемствам убіраць ураджай, быў станоўчы, гэта садзейнічала згуртаванню калектыву, прывучала да працы. «Калі чалавек пойдзе 5-6 гадзін папрацуе — і бацькам у радасць, і дзіцяці добрая фізічная падрыхтоўка. Мы ўсе, і вы (я — дакладна) працавалі. Не працавалі, а ўкалвалі, і дай бог як.

Таму мабілізуйце студэнтаў, працоўных, дзяржаўных служачых, іншых людзей для таго, каб дапамагчы нам прыбраць гэта ўсё. Таму што грошы прыстойныя можам зарабіць. Не цяпер, дык па вясне».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
BLR / Адказаць
03.10.2022
У сэнсе - збіраць зараз, а грошы толькі вясной !!???
Тады Карпянкова і аглаедаў у крапавых і чорных шапках - ДА БОЮ
0
Ёсік / Адказаць
03.10.2022
Вочы раскрый, зараз 2022 г., а не 1970. Хай твае аграрыі, красаўцы ды чыноўнікі працуюць. Дзіцячая праца забароненая без дазволу бацькоў. Што ты, вар'ят, будаваў, якую краіну 28 гадоў?
0
Он забыл добавить ? / Адказаць
03.10.2022
Он забыл добавить: "труд освобождает".
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру