Васілю Хамутоўскаму прысудзілі 13 сутак арышту
Паводле інфармацыі Tribuna.com, Васіль Хамутоўскі атрымаў 13 сутак адміністрацыйнага арышту за перасылку матэрыялаў з тэлеграм-канала, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім.
Былы футбаліст зборнай Беларусі і трэнер Васіль Хамутоўскі быў затрыманы 30 верасня. Пасля выбараў ён асудзіў гвалт і з’ехаў з краіны. Апошнім часам працаваў ва Украіне разам з Алегам Дулубам.
Затрымалі Васіля пасля вяртання ў краіну. Праўладныя каналы паведамлялі, што на Хамутоўскага завялі крымінальную справу.
Чытайце таксама:
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ