Вольга Швед, сцэнарыстка і рэжысёрка фільма «Каліноўскі» расказала, што літаральна пасля выхаду на «Белсаце» стужкі Следчы камітэт распачаў супраць яе крымінальную справу паводле арт. 130 КК («Распальванне нацыянальнай варожасці»).

«Каліноўскі казаў: «Тады толькі зажывеш шчасліва, народзе, калі маскаля над табой не будзе». Тут абраза і Крамля, і ўсходніх суседзяў. Асабліва калі ідзе вайна ва Украіне і рэвалюцыя ў 2020 годзе была здушаная пры ўдзеле Пуціна і па сцэнарыі паўстання 1863 года. Фільм атрымаўся надзвычай актуальны, таму СК ніяк міма не мог прасці», — пракаментавала Вольга Швед сваю справу ў размове з «Белсатам».

Рэжысёрка таксама дадала, што не атрымала позву, паколькі стала жыве за мяжой і мае адпаведны пашпарт серыі РР, таму яе няма куды дасылаць.

Таксама стала вядома, што галоўны герой фільма гісторык Васіль Герасімчык пакінуў Беларусь у сувязі з пераследам з боку сілавікоў.

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
23