Ратавальнікі папярэджваюць, што пры такім ветры павялічваецца рызыка парушэння электразабеспячэння, падзення дрэў, могуць абрынуцца слаба ўмацаваныя канструкцыі, абарвацца лініі сувязі і электраперадачы, быць пашкоджаныя дахі збудаванняў.

Па прагнозах сіноптыкаў, сёння будзе воблачна, днём з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Месцамі магчымы слабы туман. Па заходняй частцы краіны парывы ​​ветру будуць дасягаць 15-20 м/с. Тэмпература складзе +6…+12°С, па захадзе паветра прагрэецца да +15°С.

У Мінску, Віцебску і Магілёве слупок тэрмометра паднімецца да адзнакі +7…+9°C. У гэтых гарадах у аўторак будзе пераважаць воблачнае надвор'е, часам магчымыя дажджы (верагоднасць ападкаў больш за 90%).

Найбольш цёпла будзе ў Брэсце і Гродне — днём да +13…+15°C.

Па прагнозах сіноптыкаў, у сераду месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, а ў чацвер будзе пераважна без ападкаў. У начны і ранішні час месцамі згусціцца туман.

У найбліжэйшыя дні яшчэ пацяплее. Тэмпература паветра днём можна дасягаць +20°С.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1