Фота: CabinetBelarus / Telegram

На першым пасяджэнні быў прапрацаваны абаронны блок стратэгіі, у тым ліку:

 ▪️ дапрацаваны план «Перамога», выяўленая ступень яго гатоўнасці да актывацыі, прынятае рашэнне пра пачатак падрыхтоўкі грамадскасці да рэалізацыі плана;

▪️ да працы Кабінета далучаныя некалькі дзейных прадстаўнікоў сілавых ведамстваў з афіцэрскім званнем;

▪️ дапрацаваны план па адкрыцці цэнтраў падрыхтоўкі ўдзельнікаў мерапрыемстваў па аднаўленні законнасці і правапарадку ў Рэспубліцы Беларусь (харугваў) пад кіраўніцтвам прадстаўнікоў Кабінета Аляксандра Азарава і Валерыя Сахашчыка, з далучэннем да іх працы прадстаўніцы Кабінета Аліны Коўшык з мэтай знаёмства ўдзельнікаў харугваў з нацыянальнай культурай і гісторыяй; 

▪️ абмеркаваны план матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне.

Таксама былі абмеркаваныя:

▪️ кандыдатуры на пасаду прадстаўніка Кабінета па сацыяльных пытаннях;

▪️ наладжванне афіцыйных адносін з Украінай;

▪️ узмацненне міжнароднай кааліцыі для падтрымкі Беларусі ў пераходны перыяд: міжнароднае прызнанне Кабінета і здабыццё фінансавай падтрымкі для Беларусі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

9
Бондар / Адказаць
04.10.2022
Сымбалічны чорнабелы здымак, бо усе яны ўжо ў мінулым, яны жывыя і хай жывуць але для палітыкі і гісторыі, і для беларускай справы яны ўжо "памерлі".
4
EMIL / Адказаць
04.10.2022
"Ребята, спасибо вам! Вы красауцы." Я бы так подписал это фото известной цитатой.
8
Бондар / Адказаць
04.10.2022
Ужо нават ня смешна. План "перемога" ужо рэалізаваўся: вунь колькі дзякуючы яму селі за краты і селі на доўга.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру