Фота: асабісты архіў

Пачаткова з'явілася інфармацыя, што журналіста вінавацяць у закліках да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 1 арт. 361 Крымінальнага кодэкса).

Аднак цяпер журналіста вінавацяць па частцы першай артыкула 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці).

Па гэтым артыкуле Меркісу пагражае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін да чатырох гадоў або пазбаўлення волі на тэрмін ад двух да шасці гадоў. Пад экстрэмісцкай дзейнасцю ў сучаснай Беларусі фактычна лічыцца журналісцкая праца. Рэдакцыі такіх выданняў, напрыклад, як «Наша Ніва», Радыё Свабода, Белсат, Еўрарадыё, прызнаныя ўладамі экстрэмісцкімі фармаваннямі.

Верагодна, на Меркіса будуць заведзены крымінальная справы і па іншых артыкулах. Адвакат Меркіса знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні.

Як стала вядома «Нашай Ніве», у межах гэтай крымінальнай справы

сілавікі правялі не менш за 5 ператрусаў па розных адрасах. Ператрусы адбываліся 13 і 14 верасня. У здымную кватэру журналіста сілавікі прыходзілі двойчы. Прычым другі раз гэта адбылося ўжо пасля таго, як ягоныя рэчы былі вывезеныя з кватэры, а ў самім памяшканні знаходзіліся супрацоўнікі клінінгавай кампаніі. 

Падчас ператрусу ў кватэры, дзе жыў Яўген, сілавікі забралі тэлефон, ноўтбук, камеры і іншую тэхніку. Лісты ад Меркіса пакуль нікому не прыходзілі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру