Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Алена Грыбок, Сяргей Кішынёў і Дзмітрый Міроненка нібыта не могуць выконваць абавязкі адвакатаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі.

Таксама было прынята рашэнне аб няпоўнай адпаведнасці патрабаванням заканадаўства Ігара Важдаева і Сяргея Краснова з адтэрміноўкай атэстацыі на шэсць месяцаў.

Кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці таксама вырашыла, што дзеянне ліцэнзій у дачыненні да Віктара Балотава, Вольгі Балотавай, Наталлі Малахавай, Юліі Мядзведзевай можа быць спынена за здзяйсненне правін, «несумяшчальных са званнем адваката».

Дзеянне ліцэнзій у дачыненні да Генадзя Уласенкі, Паўла Кулажанкі, Вікторыі Нячай, Ганны Паўлюк і Таццяны Саўчанка спынена ў сувязі з «недастатковай кваліфікацыяй».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
6