Харугвы аб'ядноўваюць беларусаў, якія хочуць вярнуцца на радзіму «ў той момант, калі яны будуць там патрэбныя» для ўдзелу ў «спецыяльных аперацыях, якія намі запланаваныя», — заявіў кіраўнік ByPol, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету Аляксандр Азараў 4 кастрычніка ў Варшаве падчас сустрэчы Святланы Ціханоўскай з дыяспарай.

«Харугвы — гэта аб'яднанні беларусаў, якія могуць збірацца разам і адчуваць плячо адзін аднаго. Гэта збіранне аднадумцаў, — патлумачыў Азараў. — Ужо каля месяца мы гэтай справай займаемся, выязджалі ў Гданьск, у Беласток, дзе стваралі іх».

Паводле яго, удзельнікі падобных аб'яднанняў займаюцца спортам, стралковай падрыхтоўкай, адзінаборствамі і «іншымі спецыяльнымі прадметамі» пад кіраўніцтвам інструктараў.

«Мы ўжо каля года з паловай займаемся спецыяльнай падрыхтоўкай беларусаў у межах плана «Перамога». Стаіць вялікая чарга на падрыхтоўку. Яна каштуе вельмі дорага, а сродкаў няшмат. У першы дзень, калі мы пра гэта аб'явілі, да нас запісалася 800 чалавек — толькі за тры дні». 

ByPol — аб'яднанне былых беларускіх сілавікоў, якія звольніліся з органаў пасля падзей 2020 года.

Клас
125
Панылы сорам
6
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2