Фота: АР

Амерыканская актрыса Анджаліна Джалі падала сустрэчны іск аб хатнім гвалце супраць свайго былога мужа Брэда Піта ў рамках разгляду справы аб продажы вінакурні, піша «РБК» са спасылкай на The New York Times.

Адвакаты актрысы паведамілі суду, што перамовы аб продажы долі Джалі ў вінакурні сарваліся, бо акцёр запатрабаваў, каб яна падпісала «пагадненне аб неразгалошванні, якое <…> забараняла б ёй казаць па-за судом пра фізічны і эмацыйны гвалт Піта над ёй і іх дзецьмі».

У іску апісваюцца дэталі канфлікту, які адбыўся ў верасні 2016 года. Тады Піт і Джалі ляцелі з Францыі ў Каліфорнію на прыватным самалёце разам з шасцярымі дзецьмі. «Піт прыдушыў аднаго з дзяцей і ўдарыў другога па твары», а таксама «схапіў Джалі за галаву і патрос яе», сказана ў іску. Таксама ў заяве гаворыцца, што ў нейкі момант Піт абліў Джалі півам, а пасля дзяцей — півам і чырвоным віном.

Джалі падала на развод са сваім мужам праз некалькі дзён пасля здарэння. Гэта адбылося праз два гады пасля ўступлення ў шлюб.

Сам Піт прымяненне гвалту да дзяцей адмаўляў.

У снежні 2018 года акцёры заключылі пагадненне аб апецы над дзецьмі, яго дэталі невядомыя.

Джалі ўжо спрабавала дабіцца расследавання інцыдэнту, аднак ва ўзбуджэнні справы актрысе адмовілі.

Нядаўна акцёр Джоні Дэп выйграў суд у сваёй былой жонкі. Яна таксама абвінавачвала яго ў хатнім гвалце. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
даведка / Адказаць
05.10.2022
СМИ лепят из голливудских звёзд идеальные семейные пары, а затем они же перемывают их грязное бельё.
3
Брэдаковски / Адказаць
05.10.2022
Это она ревнует к Эмили?
0
Рр / Адказаць
05.10.2022
Ёсць цудоўнае старадаўняе слова Позва ў беларускай мове. Яшчэ з часоў ВКЛ выкарыстоўвалася. Зараз прыцягналі ў мову расійскі Іск ды Ісца, замест нашых Позвы і Пазванага. Адзін з прыкладаў русіфікацыі беларускай юрыдычнай традыцыі.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру