Папярэдняе следства па крымінальнай справе журналіста доўжылася амаль год.

Генадзь Мажэйка быў затрыманы 1 кастрычніка 2021 года ў Маскве. Ён быў аўтарам матэрыялу, у якім станоўча гаворыцца пра Андрэя Зельцэра ў дзяцінстве. Зельцэр падчас штурму яго кватэры забіў супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка.

Мажэйку будуць судзіць па двух крымінальных артыкулах — ч. 1 арт. 130 і ч. 1 арт. 368 КК.

Санкцыя ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці) прадугледжвае да пяці гадоў пазбаўлення волі, за абразу прадстаўніка ўлады (ч. 1 арт. 368 КК) пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Мажэйка з моманту затрымання знаходзіцца пад вартай, цяпер яго утрымліваюць у СІЗА №1 у Мінску.

Справу будзе разглядаць Мінскі гарадскі суд. Пакуль невядома, ці будзе яна разгледжаная ў закрытым судовым пасяджэнні.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4