Фота: сацсеткі

Фота: сацсеткі

Максім Чэрнікаў арганізоўваў адзіны ў Беларусі футбольны паб-квіз «Футбольныя войны» цягам трох гадоў. Паб-квіз — гэта від віктарын (як «Што? Дзе? Калі?»), падчас якога людзі збіраюцца ў пабе ці вялікай кавярні, рэгіструюць каманды і адказваюць на пытанні.

Максім распавядаў у ранейшых інтэрв'ю, што выношваў ідэяю стварэння квіза некалькі гадоў, а ў 2019-м вырашыў запусціць яго. Толькі ў Мінску прайшло 76 гульняў.

Сілавікі закідаюць Максіму тое, што ён пісаў у бот «Нехты» і ў якасці прызоў раздаваў кубкі з Пагоняй. Таксама мужчыну вінавацяць, што падчас некаторых квізаў у пабах віселі бела-чырвона-белыя сцягі. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?