Фота: AP Photo
«Забяспечыць прыняцце ў федэральную ўласнасць аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі Запарожскай атамнай электрастанцыі і іншай маёмасці, неабходнай для ажыццяўлення яе дзейнасці», — гаворыцца ў дакуменце.
Запарожская АЭС — самая буйная атамная электрастанцыя ў Еўропе. На станцыі працягвае працаваць украінскі персанал.
Блізкасць Запарожскай АЭС да лініі фронту ўжо даўно выклікае сур'ёзныя асцярогі ў міжнароднай супольнасці, паколькі патэнцыйна пагражае ядзернай катастрофай.
Занепакоенасць сусветнай супольнасці звязаная з пастаяннымі абстрэламі станцыі, у якіх Украіна і Расія абвінавачваюць адзін аднаго.





