AP Photo/Michael Probst

«Што тычыцца другой ніткі («Паўночнага патоку — 2»), то яна гатовая, пабудаваная, і ў выпадку прыняцця неабходных юрыдычных рашэнняў еўрапейскімі калегамі адносна яе сертыфікацыі і зняцця абмежаванняў, я думаю, што Расія ў кароткія тэрміны магла б забяспечыць адпаведныя пастаўкі па гэтай ветцы газаправода», — сказаў Новак на прэс-канферэнцыі ў Вене.

Расійскі віцэ-прэм'ер панаракаў, што да расследавання інцыдэнтаў на «Паўночных патоках» не дапушчаныя ні аператар праекта Nord Stream, ні расійскія структуры. Гэта, па яго словах, перашкаджае аб'ектыўнаму расследаванню.

Раней Новак заявіў, што аднавіць разбураную марскую інфраструктуру газаправодаў «Паўночны паток» тэхнічна магчыма.

Як вядома, у Еўропе лічаць інцыдэнты на нітках расійскага газаправода наступствам наўмысных дзеянняў. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн назваў пашкоджанне расійскіх газаправодаў «Паўночны паток — 1» і «Паўночны паток — 2» свядомым актам дыверсіі, што стала першай падобнай заявай амерыканскага боку. Са свайго боку, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін абвінаваціў у дыверсіі на газаправодах ЗША.

На выходных Швецыя і Данія заявілі, што ўцечка газу з пашкоджаных трубаў спынілася, але пасля шведскі патруль заўважыў, што невялікая ўцечка ў «Паўночным патоку — 2» павялічылася. Швецыя для расследавання закрыла доступ у зону паблізу ўцечак.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Як так ? / Адказаць
05.10.2022
Гатова ? Дык там жа турбіна не працавала, чакалі з Канады на новую, падсанкцыйную... І вось, нечакана, на табе - гатовы ! Замітусіліся, як кошты на газ раптам пачалі валіцца... Цяпер без турбіны пэўна абыйдуцца, усім Газпрамам у трубу дзьмуць будуць. :)
0
Кузьма / Адказаць
05.10.2022
Вот вам и ответ,кто взорвал
0
Волшебник / Адказаць
06.10.2022
По себестоимости
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру