Улады забіраюць Чырвоны касцёл у вернікаў — «Хрысціянская візія»
Улады скасоўваюць дамову карыстання Чырвоным касцёлам з суполкай «Рымска-каталіцкая парафія Святога Сымона і святой Алены». Адпаведнае апавяшчэнне ўжо атрымалі касцельныя ўлады. Ад прыходу патрабуюць забраць маёмасць з храма на працягу некалькіх дзён. Гэтую інфармацыю «Хрысціянскай візіі» пацвярджаюць адразу некалькі крыніц.
Касцёл Св. Сымона і Св. Алены ў Мінску, больш вядомы ў народзе як Чырвоны касцёл. Храм знаходзіцца на плошчы Незалежнасці, побач з Домам урада і зʼяўляецца адным з сімвалаў сталіцы Беларусі.
У ноч на 26 верасня ў храме здарыўся загадкавы пажар, пасля якога храм зачынілі.
У 2013 г. храм быў замацаваны на праве гаспадарчага вядзення за КУП «Мінская спадчына». Менавіта гэтая арганізацыя паведаміла на днях суполцы вернікаў аб скасаванні дамовы карыстання.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ
Як калісьці было сказана ў фільме Покровские ворота - Это мелко, Хоботов