Ілюстрацыйны здымак
Паводле яе, кіроўца патлумачыў ёй сваю адмову так: «Вас могуць памежнікі затрымаць, а мы не можам з-за вас трымаць увесь аўтобус».
«Да дупы пастаянны від на жыхарства, 7 гадоў жыцця, фоп, бізнэс, запрашэнне ад валанцёрскай арганізацыі», — абураецца Паліна.
Яшчэ да пачатку вайны ўкраінцы пачалі абмяжоўваць уезд ва Украіну для беларусаў. Цяпер жа гэта стала частай справай. Але пра адмову кіроўцы браць у аўтобус пасажыра-беларуса, якому пры гэтым прадалі квіток, у публічнай прасторы стала вядома ўпершыню.





