Падчас нарады з эканамічным блокам Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў урад за інфляцыю. «Сітуацыя ў выніку запатрабавала ўмяшання кіраўніка дзяржавы», — піша Белта.

Па выніках нарады Лукашэнка агучыў сваё рашэнне:

«З 6 чысла [кастрычніка] забараняецца ўсякі рост цэн. За-ба-ра-ня-ецца! З сённяшняга дня. Не з заўтрашняга дня, а з сённяшняга. Каб за суткі не накруцілі цэны. І крый божа хтосьці па бухгалтэрыі правядзе заднім чыслом нешта, нейкія разлікі, пераразлікі», — сказаў Лукашэнка.

Аднак ён дазволіў выключэнні і вызначыў кола адказных, хто ўпаўнаважаны прымаць такія рашэнні. «Калі будзе прынятае рашэнне міністра (антыманапольнага рэгулявання і гандлю, — НН) або старшынь аблвыканкама, Мінскага гарвыканкама. Без іх рашэння ніякая цана прырастаць не можа да таго, што ёсць на сённяшні дзень», — распарадзіўся ён.

Лукашэнка таксама прыгразіў рэпрэсіямі, каб на гэтым фоне не было закрыцця аб'ектаў і спроб сысці з рынку.

«Не дай бог, нейкая крама сыдзе або яна будзе закрытая, нейкая кантора, забягалаўка і іншыя. Не дай бог, яны сыдуць з рынку. Вы за гэта адкажаце», — папярэдзіў ён.

За выкананнем даручэння ён даручыў сачыць найперш генеральнаму пракурору і старшыні Камітэта дзяржкантролю.

«Неадкладнае затрыманне і крымінальную справу ўзбуджаць, — сказаў ён. — Гэта пракурор з Камітэтам дзяржкантролю вызначаць, што рабіць. Па ўсёй вертыкалі — хто дапусціў парушэнне ўстаноўленага мною парадку і хто садзейнічаў гэтаму або хто «прашлёпаў», — запатрабаваў ён.

Звяртаючыся да першага віцэ-прэмʼера Мікалая Снапкова, Лукашэнка параіў з 6 кастрычніка цэны не толькі не павышаць, але і, наадварот, знайсці магчымасць іх паніжэння. «Лепш за ўсё, раю вам цэны панізіць», — сказаў ён.

З такімі заявамі, як сёння, Аляксандр Лукашэнка выступае перыядычна. Гэта ніяк не ўплывае на эканамічную рэальнасць. Як падлічыла «Наша Ніва», за час кіравання Лукашэнкі беларускі рубель абясцэніўся ў 6580 разоў, гэта значыць, на 658000 працэнтаў. Рост цэн прыкладна супадае з гэтай лічбай.

На той жа нарадзе старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда прапанаваў вызначыць цэны і для прыватных прадпрыемстваў.

«Цэны на прадукцыю нашых дзяржаўных прамысловых, сельскагаспадарчых прадпрыемстваў абмяжоўваюцца. Ім, каб нешта падняць, трэба прайсці ўзгадненні і атрымаць дазвол. А прыватнікі, якія ім пастаўляюць тыя ж запчасткі, абсталяванне і камплектуючыя або аказваюць нейкую паслугу, дзейнічаюць абсалютна як захочуць і ўстанаўліваюць нейкія свае цэны. Купляюць долары на біржы па 2,5 рубля, а ў цэны закладваюць той жа долар на парадак даражэйшы. І заўсёды ў іх ёсць апраўданні: нейкія міфічныя рызыкі, лагістыка і гэтак далей», — сказаў Міхаіл Орда.

Ён прапанаваў устанавіць «дакладныя правілы гульні ў цэнаўтварэнні для ўсіх».

«Хто не хоча падпарадкоўвацца агульным правілам — такіх трэба прыбіраць з рынку. На рынку павінна быць дакладная, зразумелая дысцыпліна абсалютна для ўсіх. Застанецца той, хто добрасумленна паводзіць сябе ў бізнэсе. А тыя, хто расцягвае рынак і працуе, па сутнасці, у ценявым бізнэсе, проста сыдуць», — заявіў Орда.

Лукашэнка з гэтым пагадзіўся.

«Правільна ён кажа: не выконваеш правіла, якое ўстанавілі, — прэч з рынку, — сказаў ён. — Я гэта бачыў 25 гадоў таму. Я меў рацыю. Мы каго баімся? У нас пад кантроль можна ўзяць абсалютна любы працэс, калі ёсць жаданне».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

5
Справка / Адказаць
06.10.2022
Снопков тихо будет саботировать решение президента.
1
BLR / Адказаць
06.10.2022
Усе гэта будзе толькі да аднаго - росту коштаў
Гэты ... так і не зразумеў за амаль 30 гадоў - эканоміка загадвае, а не наадварот
0
Міхал / Адказаць
06.10.2022
BLR, у гэтага няма чым разумець.
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру